18 снежня 2024, Серада, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» скончыў чэрвень са стратамі і спыніўся на капрамонт

7

Беларускі НПЗ "Нафтан" па выніках чэрвеня займеў страту ў 13 мільёнаў даляраў, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў дзяржаўных органах.

З інфармацыі крыніцы агенцтва, апрача росту сусветных коштаў стратнасць прадпрыемства выклікана неабходнасцю павелічэння наўпростых закупаў нафты з-за паніжэння паставак давальніцкай нафты, а таксама паніжэннем экспарту з прычыны прыкметнага павелічэння паставак нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак, паколькі другі беларускі НПЗ - Мазырскі – быў ў гэты перыяд на рамонце.

Суразмоўца таксама адзначыў, што ў апошнія месяцы "Нафтан" змушаны практычна ўвесь аб'ём дызпаліва, якое з'яўляецца адной з найвыгадных экспартных пазіцыяў, пастаўляць на стратны ўнутраны рынак.

Ад 15 ліпеня каля 70% магутнасцяў "Нафтана" спынена на капітальны рамонт, які плануецца скончыць за 25 дзён.

ААТ "Нафтан" перапрацаваў у 2007 г 10,692 млн т нафты - на 9,2% больш, чым у 2006 г. Рэнтабельнасць НПЗ летась склала каля 3%.

Нагадаем, што мыта на пастаўляную ў Беларусь расейскую нафту з 1 жніўня 2008 года складзе $166,1 за тону супраць цяперашняй $133,4 за тону. Такім чынам рэнтабельнасць працы беларускіх НПЗ стане яшчэ ніжэй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках