24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падтрымаем НПЗ. Коштам аўтамабілістаў?

3

Ад 23 ліпеня раздробныя кошты на бензін і дызельнае паліва на ўнутраным рынку ў сярэднім павялічыліся на 5%. Не апошнюю ролю ў гэтым працэсе адыграла складаная эканамічная сітуацыя, у якую трапілі айчынныя НПЗ.

Бензін А-76 (Нармаль-80) цяпер каштуе 1950 Br/л (падаражэў на 100 Br), бензін АІ-92 - 2470 Br (плюс 120 Br), бензін АІ-95 - 2810 Br (плюс 140 Br). Раздробны кошт на дызельнае паліва павялічыўся на 110 Br і дасягнуў 2240 Br/л. Гэтае трэцяе падвышэнне коштаў на нафтапрадукты сёлета. Так, 10 чэрвеня раздробныя кошты на бензін у Беларусі былі павялічаны ў сярэднім на 5%, дызпаліва - 14,8%. Ад 6 ліпеня яны ўзраслі яшчэ на 5% і 9,8% адпаведна, піша "Эканамічная газета".

У канцэрне "Белнафтахім" падвышэнне тлумачаць ростам кошту на нафту (за першае паўгоддзе 2008 г. яна падаражэла на 38%). Пакуль жа фінансавыя вынікі працы беларускіх НПЗ не суцяшаюць. Напрыклад, ААТ "Нафтан" у чэрвені адпрацавала са стратай у 13 млн. USD, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Нерэнтабельная праца прадпрыемства тлумачыцца падвышэннем кошту на нафту, павелічэннем аб'ёмаў закупаў сыравіны з-за паніжэння паставак давальнай нафты, а таксама падзеннем экспарту. У апошнія месяцы "Нафтан" змушаны практычна ўвесь аб'ём дызпаліва (адна з найвыгадных экспартных пазіцыяў) пастаўляць на стратны ўнутраны рынак. Да таго ж, да нядаўняга часу назіраўся рэзкі адцёк гэтага паліва, рэалізаванага ў розніцу, за межы Беларусі.

Ад 15 ліпеня на "Нафтане" ладзіцца капітальны рамонт, 70% яго магутнасцяў спыненыя. У выніку аб'ем перапрацоўкі "чорнага золата" скараціўся прыкладна на траціну. Мяркуецца, што прадпрыемства скончыць рамонт за 25 дзён. Пасля чаго завод выйдзе на максімальную працу вытворчых магутнасцяў. У канцэрне спадзяюцца, што чарговае падвышэнне коштаў змякчыць сітуацыю.

Пазначым, што раней (красавік - травень) планавы рамонт перапрацоўчага абсталявання ладзіў Мазырскі НПЗ, у сувязі з чым на прадпрыемстве таксама былі паніжаныя аб'ёмы нафтаперапрацоўкі. У выніку рэнтабельнасць ад рэалізацыі тавараў і паслугаў Мазырскага НПЗ у чэрвені 2008 г. склала толькі 0,92%.

Казаць пра вынікі працы беларускіх нафтаперапрацоўцаў за ліпень яшчэ рана. Аднак папярэднія прагнозы несуцяшальныя. Так, з інфармацыі Інтэрфакса, няўстойлівую сітуацыю, звязаную з выкананнем асобных прагнозных паказнікаў, чакаюць на Мазырскім НПЗ. Разлікі спецыялістаў паказваюць, што рэалізацыя нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку па-ранейшаму застаецца нерэнтабельнай.

З мэтай аздараўлення фінансавай сітуацыі ў канцэрне разлічваюць на павелічэнне субсідыяў з боку дзяржавы, адпаведная прапанова скіраванае ва ўрад.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках