24 снежня 2024, aўторак, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кіраўнік КДБ Сухарэнка едзе амбасадарам у Арменію

12

Пастаянная камісія “палаты прадстаўнікоў” па міжнародных справах і сувязях з СНД дала згоду на прызначэнне Надзвычайным і Паўнаважным Амбасадарам Беларусі ў Арменіі былога старшыні КДБ Беларусі генерала Сцяпана Сухарэнкі.

Аб гэтым стала вядома «Народнай волі». Зараз рашэнне камісіі павінен ухваліць А.Лукашэнка. Не выключана, што адпаведны ўказ аб прызначэнні Сцяпана Сухарэнкі будзе падпісаны ў самы бліжэйшычас.

Дарэчы, генерал Сухарэнка ўжо атрымаў агрэман ад урада Арменіі.

Нагадаем, што цяпер Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Арменіі з'яўляецца Марына Даўгаполава.

У Арменіі яна працуе са снежня 2002 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках