24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары»: запалохваюць, шантажуюць, звальняюць

6

Кожны дзень становяцца вядомыя новыя факты ціску на сяброў ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў у “дэпутаты”.

У складзе ініцыятыўнай групы Арцёма Шаркова, які ўваходзіць у сьпіс “Эўрапейскай кааліцыі”, ёсьць сям’я настаўнікаў Мішураў з пасёлку Энэргетыкаў Дзяржынскага раёну. Уладзімер Мішура мае досьвед удзелу ў выбарчых кампаніях — тройчы абіраўся дэпутатам райсавету. Цяпер ён дэпутат Негарэльскіх пасялковага і сельскага саветаў. Спадар Мішура апавёў, што на яго чыніцца ціск з боку адміністрацыі.

“Дырэктар сказаў, што на яго робіцца вялікі ціск, каб я зьняў сваё прозьвішча з ініцыятыўнай групы. Інакш у мяне будуць вялікія цяжкасьці. Аналягічную такую заяву зрабіла дырэктар школы, дзе працуе мая жонка. Тут дзьве Негарэльскія школы — я ў другой, а яна ў першай. За тое, што я ўдзельнічаю ў ініцыятыўнай групе, мяне папярэдзілі, што ў мяне будуць цяжкасьці з заключэньнем кантракту на наступны год. Прычым ціск вядзецца ўжо другія суткі. Чалавека, які адпрацаваў 43 гады ў школе, цяпер яны хочуць зьнішчыць як асобу”, -- паведаміў актывіст для “Радыё Свабода”.

Кіраўнік Менскай абласной структуры БНФ Зьміцер Вінаградаў не пасьпеў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу з другой спробы. Спачатку яе адмовіліся рэгістраваць.

“Паседжаньне камісіі было ўчора а палове на трэцюю. І на гэтым паседжаньні маю групу не зарэгістравалі, бо нібыта адзін сябра ініцыятыўнай групы быў уключаны ў гэты сьпіс безь ягонай згоды. На яго націснулі, бо ён працуе юрыстам у санаторыі “Баравое”. І хлопец адмовіўся. Празь нейкія паўгадзіны я зноў перарабіў заяву, сьпіс на аднаго чалавека меней, і павёз. Недзе 10 кілямэтраў ад’ехаў ад Мядзеля, мяне тармозіць ДАІ: “Ваша машына падазраецца ва ўгоне”. Мяне пратрымалі ў аддзеле да 18:55. Да Вілейкі больш за 40 кілямэтраў, я не пасьпеў. Яны пабачылі, што я моцны кандыдат, трэба ад мяне пазбавіцца”, -- паведаміў “Радыё свабода” Зьміцер Вінаградаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках