25 снежня 2024, Серада, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША лічаць, што іранцы не атрымаюць С-300 праз Беларусь

5

Прадстаўнікі Міністэрства абароны ЗША абверглі заяву ізраільскіх вайскоўцаў адносна хуткіх паставак ў Іран праз Беларусь расейскіх комплексаў С-300.

Пра гэта перадае агенцтва Reuters. Напярэдадні гэту інфармацыю распаўсюдзілі выданьне Jerusalem Post, а таксама брытанскі ваенны часопіс Janes Air-Launched Weapons.

Паведамлялася, што расейскія сыстэмы С-300 здольныя перашкодзіць нанясеньню авіяўдару па іранскіх ядзерных аб’ектах і што “адпаведная зьдзелка паміж Тэгеранам і Масквой была ажыцьцёўлена пры пасярэдніцтве Менску”. Заходнія журналісты назвалі Беларусь “самым верагодным шляхам” у пастаўках, “нават калі Расея адмаўляе факт зьдзелкі”.

Як заявіў у размове з Reuters прэсавы сакратар Пэнтагону Джэф Морэл, “ЗША, сыходзячы з уласнага разуменьня сытуацыі, цьвёрда вераць у тое, што іранцы не атрымаюць расейскія сыстэмы сёлета”.

Адказны чыноўнік Міністэрства абароны ЗША, аднак, адмовіўся патлумачыць, на чым заснаванае падобнае перакананьне Пэнтагону, перадае "Радыё Свабода".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках