25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнікі пайшлі па «этапу»

1

Берасцейскім міжгарнізонным вайсковым судом за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі асуджаныя былыя вайскоўцы органаў памежнай службы - два падпалкоўнікі запасу і маёр запасу.

З паведамлення Генеральнай пракуратуры Беларусі, у часе расследаванняў было вызначана, што ў красавіку 2006 года афіцэры ўчынілі крадзеж сканфіскаванай і падлеглай вяртанню ў прыбытак дзяржавы партыі мабільных тэлефонаў на суму звыш 14 млн. рублёў.

Згодна з ч. 3 арт. 210 КК кожнаму з абвінавачаных прызначана пакаранне ў выглядзе зняволення тэрмінам на тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Пакаранне ў выглядзе штрафу ў 70 і 150 базавых велічыняў адпаведна прызначана Гарадзенскім і Менскім міжгарнізонным вайсковым судом былому камандзіру вайсковай часткі Заходняга аператыўнага камандавання Сухапутных войскаў і начальніку харчовай і рэчавай службы адной з вайсковых частак Менскага гарнізона. Яны скралі вайскова-тэхнічную маёмасць на суму 1,3 млн. рублёў і маёмасць харчовай службы на 2,6 млн. рублёў. Скрадзенае было знойдзена і аддадзена дзяржаве яшчэ ў часе праведзенага вайсковай пракуратурай следства.

У першым паўгоддзі супрацоўнікамі вайсковай пракуратуры разгледжана і скіравана ў суды 14 крымінальных справаў адносна 18 асобаў. У часе следстваў да абвінавачаных у кошт пакрыцця нанесенай імі шкоды пададзены пазоўныя патрабаванні на суму у 65 млн. рублёў.

Акрамя таго, з мэтамі папярэджання зарганізаванай злачыннасці і карупцыі ў войсках праведзены 62 праверкі выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, паводле якіх занесена 70 паданняў, прынесена тры пратэсты, вынесены адзін загад. З патрабавання вайсковых пракурораў 60 вінаватых службовых асобаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці, тры - да матэрыяльнай. Па выніках пракурорскіх праверак адносна службовых асобаў заведены чатыры крымінальных справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках