24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У судзе абвешчаны перапынак. Адвакату Зэльцэра забаранілі распавядаць аб працэсе

3

На працэсе па справе грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра абвешчаны перапынак да 10 гадзін 31 ліпеня. З адваката ўзялі падпіску аб неразглашэнні ходу суду.

«У працэсе абвешчаны перапынак. З удзельнікаў працэсу, у тым ліку і з мяне, суд узяў падпіску аб невыдаванні інфармацыі аб ходзе судовых паседжанняў», -- паведаміў «Інтэрфаксу» адвакат падсуднага Зміцер Гарачка.

Нагадаем, што судовы працэс па крымінальных справах у адносінах грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра і ягонага сакратара грамадзянкі Расеі Ўладлены Функ пачаўся сёння ў Менску. Падсудныя былі затрыманыя пяць месяцаў таму, і ўвесь гэты час правялі ў ізалятары КДБ. Працэс праходзіць за зачыненымі дзвярыма.

Амерыканскаму адвакату Зэльцэру, у прыватнасці, прад'яўляюцца абвінавачванні ў выкарыстанні загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў, кантрабандзе наркатычных сродкаў і камерцыйным шпіянажы. Ягонаму сакратару абавязваецца ў віну выкарыстанне загадзя ілжывых афіцыйных дакументаў і камерцыйны шпіянаж.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках