25 снежня 2024, Серада, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Тэракт у Менску арганізавалі тыя, хто забіў Захаранку, Красоўскага і Ганчара»

25
Зміцер Бандарэнка: «Тэракт у Менску арганізавалі тыя, хто забіў Захаранку, Красоўскага і Ганчара»

Выбух у цэнтры Менска, які адбыўся ў ноч на чацвёртае ліпеня падчас канцэрту, прысвечанага святкаванню афіцыйнага Дня незалежнасці, выклікаў шок у беларускім грамадстве і прымусіў усіх шукаць адказ на галоўнае пытанне: «Хто мог гэта зрабіць?». Каардынатар Хартыі’97, адзін з лідэраў «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка ўпэўнены, што гэта «тыя ж нягоднікі, якія выкралі і забілі лідэраў апазіцыі».

Па меркаванні Зміцера Бандарэнкі, «такі выбух маглі арганізаваць толькі злачынцы, якія ўжо раней здзяйснялі дзёрзкія і жорсткія забойствы, тыя, для каго чалавечае жыццё нічога не вартае».

«Таму я лічу, што арганізатарамі і выканаўцамі тэракту ў Менску з'яўляюцца тыя ж нягоднікі, якія выкралі і забілі Юрыя Захаранку, Анатоля Красоўскага, Віктара Ганчара. Гэтыя злачынствы засталіся нераскрытымі. Упэўненасць у сваёй беспакаранасці штурхае гэтых нелюдзяў на новыя крывавыя злачынствы», - заявіў праваабаронца ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

«Выкраданні і забойствы лідэраў апазіцыі насілі палітычны характар. Як сцвярджаюць шматлікія СМІ, у тым ліку і дзяржаўныя, выбух у Менску ў ноч на 4-ае ліпеня таксама пераследваў палітычныя мэты», - тлумачыць Зміцер Бандарэнка.

«Праўду аб арганізатарах і выканаўцах гэтых злачынстваў мы пазнаем толькі ў тым выпадку, калі расследаваннем гэтых справаў зоймуцца незалежныя міжнародныя эксперты і спецыялісты», - заявіў Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках