26 снежня 2024, Чацвер, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікаў прымусова ўключаюць у выбарчыя камісіі

4

Аб тым, як ствараюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі, распавяла настаўніца адной са школ ў Светлагорску, якая прасіла не называць яе прозвішча:

“Дырэктар гімназіі Пётр Кулакоўскі выклікаў да сябе настаўнікаў па аднаму і казаў: я запісваю цябе ва ўчастковую камісію. Большасць настаўнікаў – жанчыны, і многія ўвогуле ніколі не хочуць у гэтых камісіях ўдзельнічаць. Хто спрабаваў адмаўляцца – дырэктар нагадваў пра працоўны кантракт: маўляў, пры працягненні з вамі кантракта гэта будзе ўлічвацца”, -- паведаміла жанчына праваабарончаму цэнтру “Вясна”.

Заканадаўства аб выбарах прадугледжвае, што вылучэнне ў склад участковых камісій можа адбывацца на сходах працоўных калектываў. Ці праводзяцца сходы калектываў па вылучэнні ў камісіі?

“Якія сходы? Зараз лета, настаўнікі ў адпачынках. Дырэктар проста сам выклікаў да сябе і запісваў у камісію. Дырэктар жа будзе і старшынём камісіі, як і на ўсіх выбарах” – паведаміла настаўніца. Яна мяркуе, што такая ж карціна і ў іншых школах.

Падчас папярэдніх выбараў прадстаўнікі апазіцыі сцвярджалі, што ва ўчастковых камісіях робяцца фальсіфікацыі пры падліку галасоў. Як ставяцца да гэтага настаўнікі?

“Калі лічаць галасы, кожнаму даюць па пачку бюлетэняў для падліку, а агульны вынік ведае толькі старшыня камісіі. Пасля ўсім даюць падпісаць гатовы пратакол. Ды вы зразумейце, што нікому з членаў камісіі гэта не цікава, кожны думае, як бы хутчэй закончыць ды разыйсціся па хатах”.

Ці сапраўды ў камісіях няма каму працаваць, што настаўнікаў даводзіцца літаральна заганяць туды?

“Акрамя працоўных калектываў, прадстаўнікоў у склад камісій можна вылучаць шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, а таксама ад палітычных партый. Дэмакратычныя сілы на кожных выбарах вылучаюць прадстаўнікоў – і ад партый, і ад выбаршчыкаў. Але ўлады нікога з іх не ўключаюць, хоць гэтыя людзі гатовыя ўдзельнічаць. Вылучаем і цяпер” – паведаміла Святлана Міхальчанка, актывіст Партыі камуністаў беларускай у Светлагорску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках