Беларускі МЗС накіраваў ЗША ноту пратэсту
5- 11.08.2008, 15:29
Непаўнагадовая грамадзянка Беларусі, што засталася ў ЗША, павінная вярнуцца ў Беларусь, пасля дасягнення паўнагоддзя яна сама прыме рашэнне аб сваім наступным лёсе, лічаць у МЗС Беларусі.
Як заявіла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" намначальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, "беларускі бок зыходзіць з таго, што дзяўчынка павінная вольна вярнуцца ў рэспубліку". "У выпадку яе цвёрдага намеру выехаць у ЗША і гатовасці амерыканскіх улад выдаць адпаведны дазвол, яна будзе мець магчымасць аформіць выезд па дасягненні паўнагоддзя", падкрэсліла М.Ваньшына.
Па словах намначальніка ўпраўлення інфармацыі беларускага замежнапалітычнага ведамства, гэтая інфармацыя даведзеная да амерыканскага боку нотай МЗС.
Як раней паведамляла агенцтва, група з 24 дзяцей сёння днём вярнулася з ЗША у Беларусь, 1 дзяўчынка - 17-летняя Таццяна Казыра заявіла аб намеры застацца ў ЗША у сям'і, якая неаднаразова прымала яе на аздараўленне.