24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія дыпламаты настойваюць на сустрэчы з Зэльцэрам

1

Амбасада ЗША у Беларусі "не можа быць упэўненая ў тым, што судовы працэс над Эмануілам Зэльцэрам адпавядаў міжнародным прававым нормам", паколькі дыпмісіі "было адмоўлена ў назіранні" за ходам слуханняў.

Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным каментары амбасады Злучаных Штатаў.

Нагадаем, 11 жніўня Менскі гарадскі суд прысудзіў амерыканскага юрыста Э.Зэльцэра да трох год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Такі тэрмін ён атрымаў метадам складання розных тэрмінаў пакарання. У прыватнасці, шэсць месяцаў амерыканскі грамадзянін атрымаў за выкарыстанне падробленых дакументаў і 2,8 года — за замах на камерцыйны шпіянаж (артыкулы 380 і 254 Крымінальнага кодэкса адпаведна). Працэс па крымінальнай справе ў стаўленні Э.Зэльцэра пачаўся 30 ліпеня і праходзіў у закрытым рэжыме. Адвакат Зэльцэра Зміцер Гарачка заявіў аб намеры абскардзіць прысуд у Вярхоўным судзе Беларусі.

Як адзначаецца ў каментары амбасады ЗША, "на працягу больш двух месяцаў супрацоўнікі консульскай службы не маюць магчымасці сустрэцца з Зэльцэрам". "Амбасада працягвае дамагацца неадкладнай сустрэчы са спадаром Зэльцэрам, — падкрэсліваецца ў дакуменце. — Мы падзяляем глыбокую заклапочанасць ягонай сям'і станам ягонага здароўя і заклікаем беларускія ўлады прадаставіць яму ўсе лекавыя прэпараты, якія яму прызначаліся".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках