25 снежня 2024, Серада, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: «Расея пацярпела паразу»

13

Па выніках вайны фінансавыя, знешнепалітычныя і маральныя страты Расеі апынуліся значна большымі, чым страты Грузіі, лічыць былы эканамічны дараднік Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

Паводле ягонага меркавання, вайна з Грузіяй стала "бліскучай правакацыяй, якая доўга рыхтавалася і была паспяхова праведзенай расейскімі сілавікамі, што практычна цалкам паўтарылі "паход Басаева ў Дагестан" і пачатак другой чачэнскай вайны". Расея разгарнула поўнамаштабную вайну. Бомбы і ракеты падаюць не толькі ў скатаванай шматгадовым канфліктам Паўднёвай Асеціі, але і ў іншых рэгіёнах Грузіі. У выніку Расея фактычна стала бокам узброенага канфлікту і крок за крокам рухаецца да міжнароднай ізаляцыі. Наступная эскалацыя канфлікту непазбежна прывядзе да новых ахвяраў і разбурэнняў.

Пры гэтым расейскае кіраўніцтва не дасягнула сваёй галоўнай мэты – зняцця з пасады Міхаіла Саакашвілі і змены палітычнага рэжыму ў Грузіі. Імкненне Грузіі ў НАТА, па меркаванні Іларыёнава, можа толькі ўзмацніцца.

Яшчэ адным вынікам вайны стала тое, што міжнародна прызнаным агрэсарам, якія ўвялі свае войскі на тэрыторыю іншай дзяржавы, стала Расея. Грузія, у сваю чаргу, стала міжнародна прызнанай ахвярай агрэсыі.

Іларыёнаў падкрэсліў таксама, што Расея апынулася практычна ў поўнай знешнепалітычнай ізаляцыі. Інтэрвенцыю Расеі ў Грузіі падтрымала толькі Куба. "Ні Іран, ні Венесуэла, ні Ўзбекістан, ні нават Беларусь не сказалі ані слова ў падтрымку Расеі", - гаворыцца ў заяве Іларыёнава.

Акрамя таго, як адзначае эксперт, палітычная "васьмёрка" дэ-факта пераўтвораная ў "сямёрку".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках