23 лiстапада 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: «Увосень расейскія вайскоўцы будуць у Беларусі. Тады мы адчуем напружанасць»

8

У кастрычніку ў Беларусі адбудуцца вайсковыя навучанні. У іх збіраюцца прыняць удзел вайскова-паветраныя сілы Расеі. Па меркаванню экспертаў, гэта можа выклікаць напружанасць у рэгіёне.

Афіцыйны Менск заняў у дачыненні да расейска-грузінскай вайны ў Паўднёвай Асеціі досыць стрыманую пазыцыю, абмежаваўшыся заклікамі да спынення агню. Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў заявіў, што Маскве “вельмі незразумела, чаму беларускія ўлады захоўваюць сціплае маўчанне па сытуацыі ў Паўднёвай Асеціі”. “Еврорадио” разам з міжнародным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім спрабуе разабрацца ў сытуацыі.

- Ёсць эксперты, якія сцвярджаюць, што пасля вайны ў Паўднёвай Асеціі стасункі паміж Менскам і Масквой пацяплеюць. Ці на Вашую думку гэта так?

- Ня бачу тут звязі. Жадаў бы звярнуць увагу на іншае. У кастрычніку ў Беларусі адбудуцца вайсковыя навучанні. У іх збіраюцца прыняць удзел вайскова-паветраныя сілы Расеі. І вось тут, калі ў кантэксце расейска-грузінскай вайны яшчэ і ў Беларусі з'явяцца расейскія сілы, то гэта можа выклікаць напружанасць ужо ў нашым рэгіёне. Бо, як вядома, усё суседнія з Беларуссю краіны выказалі сваю падтрымку Грузіі.

- Беларускае МЗС вельмі стрымана ў сваіх афіцыйных заявах выказваецца наконт расейска-грузінскага канфлікту. Абмяжоўваецца толькі заклікамі да спынення агню – і ў прынцыпе ўсё. Можа, гэта і ёсць сама правільная пазыцыя?

- Беларусь на сённяшні дзень, на мой погляд, вельмі стрымана і вельмі разумна спрабуе прытрымвацца нейтралітэту. У дадзенай сытуацыі гэта найбольш разумная пазыцыя. Але гэта можа сведчыць і аб іншым: Беларусі будзе ўсё цяжэй утрымаць вайсковае партнэрства з Расеяй. І гэта - наступства падзеяў у Грузіі.

- Некаторыя эксперты вінавацяць Беларусь у тым, што мы невыразна падтрымалі Расею: маўляў, у нас «саюзная дзяржава», чаму Беларусь не падтрымлівае Расею ў рамках падпісаных дамоваў...

- Я бы жадаў у гэтых экспертаў пацікавіцца, хто падтрымаў Расею на сённяшні дзень адносна войны з Грузіяй? Ні адна краіна, у тым ліку і ў СНД.

- А як з гэтым суадносіцца тое, што Беларускае тэлебачанне займае відавочна прарасейскую пазіцыю і вельмі негатыўна выказваецца аб Грузіі?

- Беларускае тэлебачанне рэтранслюе расейскія каналы, якія разгарнулі буйную прапагандысцкую кампанію. І казаць па паводзінах БТ аб афіцыйнай беларускай пазыцыі ў дадзеным выпадку я бы ня стаў. Але я не выняткоўваю, што ў хуткім часе мы пачуем якія-небудзь цікавыя заявы ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, на 14 жніўня запланаваная сустрэча Пуціна і Сідорскага, магчыма, да гэтай сустрэчы беларускі бок вытрымлівае нейкую паўзу.

- Не ці пакарае Расея Беларусь, напрыклад, коштамі на газ за нашую гэткую стрыманую пазыцыю?

- Ды яна і без расейска-грузінскай вайны абяцае 200 даляраў з наступнага году, што смерці падобна. Вядома, што ў нас на сённяшні дзень братэрскае сяброўства з Расеяй засноўваецца на рынкавых адносінах.

- Аляксандар Мілінкевіч у інтэрв'ю “Gazecie Wyborczaj” сказаў, што вайна ў Паўднёвай Асеціі абвастрае антызаходнія і анты-натаўскія настроі. Ці так гэта?

- Можа быць і так, але ня толькі гэтыя настроі пануюць у Беларусі. Відавочна, што пагроза суверэнітэту, якая сёння над Грузіяй, можа дакранацца і іншых краінаў на пост-савецкай прасторы.

- Значыць, вы лічыце, што зараз беларусы баяцца не толькі НАТА, але і Расеі? Баяцца за сваю суверэннасць?

- Менавіта так.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках