26 снежня 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць апазыцыянераў ва ўчасткавых камісыях нікчэмна малая

1

Напрыклад, у Берасці ў склад участавых камісыяў па выбарах у «палату прадстаўнікоў» уключаныя 7 з 111 прасунутых дэмакратычнымі сіламі.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, па адным прадстаўніку БСДП (Грамада), Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў Беларускай уключаныя ва ўчасткавыя камісыі Берасцейска-Заходняй выбарчай акругі № 1, гэтулькі ж — Берасцейска-Усходняй выбарчай акругі № 3, адзін актывіст Партыі БНФ — у склад камісыі Берасцейска-Цэнтральнай выбарчай акругі № 2.

"Лічбы кажуць самі за сябе: у 125 участковых камісыях — усяго сем прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў. І гэта пры тым, што ў Выбарчым кодэксе няма цвёрдага абмежавання колькасці гэтых камісыяў", — адзначыў І.Маслоўскі.

Па ягоным словам, імкненне ўладаў мінімізаваць колькасць прадстаўнікоў апазыцыі ў камісыях "дае падставу ставіць пад сумнеў адкрытасць і празрыстасць выбараў".

Актывісты АДС рэгіёну прысутнічалі на паседжаннях адміністрацыяў Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Берасця, дзе 13 жніўня адбылося фармаванне ўчасткавых камісыяў. "Абмеркавання кандыдатураў не было. Кожнае паседжанне доўжылася прыкладна 15 хвілінаў", — заявіў І.Маслоўскі.

11 жніўня ў Маларыцкім райвыканкаме было прынята рашэнне стварыць усе камісыі ў колькасці 11 чалавек на 20 выбарчых участках. Ад прэтэндэнтаў паступіла 221 заява, з якіх прасунута шляхам збору подпісаў 208 чалавек, ад працоўных калектываў - 7 прэтэндэнтаў, ад грамадзкіх арганізацыяў - 6.

Па выбарчым участку № 62 было пададзена 13 заяваў. Чалец Партыі БНФ Пётр Андрыевіч, высунуты шляхам збору подпісаў і чыя заява была зарэгістраванай за № 1, не быў уключаным ў склад камісыі: маўляў, не хапіла месца.

Па выбарчым участку № 65 было пададзена 15 заяў. Уладзімір Малей, праваабаронца і чалец Партыі БНФ, чыя заява таксама была зарэгістраванай за № 1, не быў уключаным ў склад камісыі з той сама фармулёўкай: не хапіла месца.

Варта зазначыць, што ў гэтых выпадках лічбы пададзеных заяваў 13 і 15 адлюстроўваюць не колькасць прэтэндэнтаў, якіх было на самай справе па 12, а колькасць пададзеных заяваў (некаторыя прэтэндэнты прасоўваліся некалькімі шляхамі: зборам подпісаў і ад грамадскага аб'яднання). Пры гэтым п.6 ч.1 арт.34 ВК вызначае, што ўчастковыя камісіі фармуюцца ў складзе 5-19 чальцоў камісыі. Фармальнай падставай для неўключэння Ўладзіміра Малея і Пятра Андрыевіча ў склад участкавых камісыяў паслужыў аргумент, што выканкам прыняў рашэнне абмежаваць колькасць чальцоў участкавых выбарчых камісыяў аднолькава па 11 чалавек "з мэтай эканоміі грашовых сродкаў".

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі, у 45 акругах горада Барысава (Менская вобласць) з 45 дэмакратычных актывістаў, якія падавалі дакументы на ўключэнне ў склад участкавых выбаркамаў, не ўключаны ні адзін чалавек. Ніхто з дэмакратычных актывістаў не быў уключаным ў склад участкавых камісыяў Смаргоньскага раёну. У Светлагорскім раёне ва ўчасткавыя выбарчыя камісыі таксама не патрапіў ні адзін прадстаўнік дэмакратычных сілаў. З 34 прадстаўнікоў Партыі БНФ у Кобрынскай, Рэчыцкай і Віцебскай выбарчых акругах ва ўчасткавыя камісыі не дапушчаны ні адзін чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках