26 снежня 2024, Чацвер, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядведзеў чакае Лукашэнку ў Сочы 19 жніўня

13
Мядведзеў чакае Лукашэнку ў Сочы 19 жніўня

Дзмітрый Мядведзеў і Аляксандр Лукашэнка, як чакаецца, сустрэнуцца 19 жніўня ў Сочы. "19 жніўня, па-мойму, у Сочы павінная адбыцца сустрэча двух прэзідэнтаў. Дзмітрый Анатолевіч чакае", - сказаў прэм'ер-міністр Расеі Ўладзімір Пуцін падчас сустрэчы ў чацвер у Маскве з прэм'ерам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Кіраўнік урада РФ адзначыў, што прэзідэнты дзвюх краін "працягнуць перамовы па ўсім комплексе пытанняў, а сёння прэм'еры РФ і Беларусі абгавораць эканамічнае ўзаемадзеянне і сацыяльную сферу".

Пуцін паведаміў таксама, што ў канцы верасня - пачатку кастрычніка запланаваная сустрэча расейска-беларускай міжурадавай камісіі.

Прэм'ер РФ канстатаваў, што адносіны дзвюх краін у эканамічнай сферы развіваюцца. Пры гэтым ён прызнаў, што "тая праблема, якую мы абмяркоўвалі неаднаразова, а менавіта - скарачэнне розніцы ў экспартных і імпартных тарыфах - мае месца, хаця розніца звужаецца і па імпарце, і па экспарце".

Пад час сустрэчы можа быць таксама паднятая тэма адзінай валюты Беларусі і Расеі. Аб гэтым, як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, сказаў на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

"На першае паўгоддзе адмоўна сальда Беларусі - больш за 6 млрд даляраў. Гэта можа падштурхнуць да пачатку гутарак аб адзінай валюце, каб гэты баланс абнуліць", - заявіў А.Сурыкаў, паведамляе "Інтэрфакс".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што не бачыць "падставаў не ўвядзення адзінай валюты, звязаных з Канстытуцыяй". "ЕЗ жа жыве з адзінай валютай без Канстытуцыі", - сказаў амбасадар.

Акрамя таго, Пуцін і Сідорскі павінныя сёння абгаварыць кошт на газ для Беларусі. Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, Беларусь патрабуе змяніць формулу кошту на газ, які прадае краіне "Газпрам". Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка заявіў, што ўрад краіны лічыць неабходным адкарэктаваць дамову з Расеяй аб коштах на пастаўляны ў рэспубліку газ у сувязі з ростам сусветных коштаў на нафту. Кошт газу для Беларусі са наступнага года павінны скласці 200 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках