24 снежня 2024, aўторак, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: «Лічыць галасы ніхто не збіраецца»

6

Па апошніх дадзеных, з 335 прадстаўнікоў Беларускага Народнага Фронту ў склад участкавых выбарчых камісыяў патрапіла ўсяго 6 чалавек.

Трое актывістаў БНФ зарэгістраваныя ў Менску, адзін у Берасці, адзін у Воршы і адзін – у Горках.

Падобныя дадзеныя паступілі і з Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Ад больш за 300 прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў склад участкавых камісыяў увайшло толькі 5 чалавек.

«Гэта фактычная дэманстрацыя таго, што лічыць галасы выбарнікаў падчас «парламенцкіх выбараў» ніхто не збіраецца. Пасля такіх рашэнняў удзел Народнага Фронту ў «выбарах» стаіць пад пытаннем. 30 жніўня адбудзецца пашыраны Сойм Партыі БНФ, і мы прымем канчатковае рашэнне аб нашым удзеле або няўдзеле ў гэтай выбарчай кампаніі», - заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках