27 снежня 2024, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі амбасадар зноў пагражае размяшчэннем узбраенняў у Беларусі

8

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў не выняткоўвае, што беларускі бок будзе ўдзельнічаць у абмеркаванні пытання аб дзеяннях Расеі ў адказ на размяшчэнне элементаў амэрыканскай сыстэмы СРА ў Польшчы.

Каментуючы падпісанне напярэдадні дамовы паміж Польшчай і ЗША, амбасадар заўважыў, што яна яшчэ павінна быць ратыфікаванай польскім парламентам. Пры гэтым А.Сурыкаў выказаў здагадку, што ў польскіх парламентараў могуць паўстаць пытанні па дадзенай дамове.

"Калі ж яна будзе падтрыманай, мы гэтую тэму спачатку абмяркуем унутры краіны, прычым мы не выняткоўваем, што ў абмеркаванні гэтага пытання прыме удзел беларускі бок", - адзначыў расейскі амбасадар у інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

ЗША і Польшча ў чацвер падпісалі дамову аб размяшчэнні элементаў амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны на польскай тэрыторыі.

Подпісы пад дакументам паставілі намеснік дзяржсакратара ЗША па пытанні аб кантролю над узбраеннямі і міжнароднай бяспекі Джон Руд і намміністра замежных справаў Польшчы Анджэй Крэмер.

Амерыканцы маюць намер размясціць радар у Чэхіі і дзесяць ракетаў-перахопнікаў у Польшчы для абароны ад магчымай ракетнай пагрозы з боку Ірану.

Раней амбасадар РФ у Менску дапушчаў, што ў Беларусі могуць быць размешчанымі супрацьракетныя комплексы "Іскандэр" і стратэгічныя бамбавікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках