28 снежня 2024, Субота, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніка аштрафавалі за беларускую мову

15

Прадпрымальніку з рынку «Ждановічы» Алесю Таўстыку далі 140 тысяч рублёў штрафу за тое, што ён… размаўляў на беларускай мове.

— Нібыта нейкая жанчына напісала на мяне скаргу ў абласную падатковую інспэкцыю, што я размаўляю з пакупнікамі на незразумелай мове, — распавёў прадпрымальнік “Народнай воле”. — «Незразумелая мова», наколькі я зразумеў, гэта беларуская, на якой я заўсёды размаўляю. Скаргу перадалі ў раённую падатковую інспэкцыю, але азнаёміцца мне не далі. І прысудзілі мне штраф — 140 тысяч рублёў. Па нейкіх там правілах яны маюць права прымаць такія рашэнні. Аргумэнтацыя была такая: маўляў, за некарэктную размову з пакупніком. Хоць тая жанчына наогул у мяне нічога не купляла. Проста прыйшоў чалавек, які пачаў лаяцца і абражаць мяне. Калі б гэта быў мужчына, дык я з ім увогуле па-іншаму пагутарыў бы…

Алесь Таўстыка — адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў, арыштоўваўся за сваю палітычную дзейнасьць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках