23 снежня 2024, панядзелак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы затрыманы аўтобус з гасцямі фэста Be2gether

На літоўскай мяжы беларускія памежнікі затрымалі аўтобус з моладзевымі актывістамі, якія накіроўваліся на міжнародны музычны фэст Be2gether.

20 прадстаўнікоў незарэгістраваных арганізацыяў “Малады фронт”, руху “За Свабоду”, “Вольная моладзь” накіроўваліся ў Літву.

Памежнікі высадзілі з аўтобусу Міхася Шарамета. Яны паведамілі, што хлопец зьяўляецца падазраваным у справе выбуху на канцэрце 4 ліпеня. Памежнікі пільна надгледзелі рэчы пасажыраў і аўтобус, паведаміла “Радыё Свабода”.

Моладзевыя актывісты паведамілі, што будуць вымушаныя начаваць у Вільні, бо не пасьпяваюць на аўтобус, які ідзе да месца правядзеньне музычнага фэсту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках