24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяну Казыра даставяць у Беларусь з ЗША пад «канвоем»?

8

Начальнік аддзела прэс-службы МЗС Марыя Ваньшына паведаміла аб тым, што ў ЗША камандзіраваны супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі для вяртання на радзіму 16-гадовай беларускі Таццяны Казыра.

"Мы працягваем ажыццяўляць комплексныя дзеянні па садзейнічанні амерыканскім уладам для вяртання дзяўчынкі ў Беларусь. У гэтай сувязі праца вядзецца па розных напрамках і з уладамі штата Каліфорнія, і з уладамі горада Петалума. У рамках гэтай працы ў ЗША камандзіраваны супрацоўнік МЗС", — сказала яна.

Як раней паведамляў БелаПАН, 5 жніўня Т.Казыра разам з групай беларускіх дзяцей павінная была выляцець з Сан-Францыска ў Менск, аднак да прызначанага часу яна не прыбыла ў аэрапорт. Пазней стала вядома, што дзяўчына падала ў іміграцыйную службу дакументы для падаўжэння гасцявой візы і застаецца ў ЗША, каб дачакацца рашэння ўлад.

14 жніўня дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці пры Ўпраўленні справамі прэзідэнта паведаміў аб тым, што Беларусь прыпыніла праграмы аздараўлення дзяцей у ЗША у сувязі з "супрацьпраўным утрыманнем на тэрыторыі Злучаных Штатаў непаўнагадовай беларускай грамадзянкі Таццяны Казыра, якая знаходзілася ў горадзе Петалума, штат Каліфорнія, на аздараўленні".

Адзначалася таксама, што ў мэтах выключэння падобных інцыдэнтаў у будучыні беларускі бок прапаноўвае скласці з ЗША міжурадавую дамову аб умовах аздараўлення непаўнагадовых грамадзян Беларусі ў Злучаных Штатах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках