26 снежня 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі

18
Лукашэнка напалоханы: расце адмоўнае сальда, інфляцыю не ўтрымалі

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго выклікае неспакой і "не можа не насцярожваць, што ў другім квартале, у параўнанні з першым, запаволілася дынаміка роста ў асноўных галінах эканомікі".

"У мяне выклікае неспакой, што ўрад акцэнтуе ўвагу на колькасных паказчыках развіцця эканомікі, якія ў цэлым выконваюцца. Але, што датычна якасці нашага развіцця, то не можа не насцярожваць, што ў другім квартале, у параўнанні з першым, запаволілася дынаміка роста ў асноўных галінах эканомікі", - заявіў ён падчас дакладу ўрада аб выніках працы эканомікі за першае паўгоддзе і праектах прагноза сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2009 год.

Кіраўнік дзяржавы незадаволены "вялікім адмоўным сальда ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі". "Павялічылася колькасць банкаўскіх крэдытных рэсурсаў, урад і Нацыянальны банк не змаглі ўтрымаць інфляцыю на заданным узроўні", - канстатаваў А.Лукашэнка.

Акрамя таго, па ягоных словах, назіраецца і шэраг іншых негатыўных тэндэнцый у фінансава-гаспадарчай дзейнасці, такіх як стратнасць і неплацежаздольнасць прадпрыемстваў, фінансавая няўстойлівасць, перадае "Інтэрфакс".

Лукашэнка нагадаў, што "новы ўзровень і якасць эканомікі мы меркавалі атрымаць праз выкананне шэрагу стратэгічных праграм". Сярод іх, удакладніў ён, праграмы інавацыйнага развіцця, адраджэнне сяла, малых і сярэдніх гарадоў, энергазахаванне, імпартазамяшчэнне. "Нажаль, іх рэалізацыя пакуль не адказвае ні патрабаванням часу, ні тым фінансавым рэсурсам, якія мы ўжо выдаткавалі", - сказаў А.Лукашэнка.

У прыватнасці, як заявіў беларускі кіраўнік, аграпрамысловы комплекс у першым паўгоддзі не забяспечвае выкананне важнейшага параметру прагнозу па тэмпах росту вытворчасці прадукцыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках