25 снежня 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Далей на позве дня - спыненне рэпрэсыяў і правядзенне сапраўды вольных выбараў»

12

«Я вітаю вызваленне Аляксандра Казуліна. Ён і ягоная сям'я выявілі неверагодную мужнасць, адстойваючы свае правы і погляды на жыццё», - заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

«Сёння абсалютна зразумела, што менавіта ўпартасць Лукашэнкі, ягонае нежаданне вызваліць Аляксандра Казуліна ў лютым гэтага году прывяло да сур'ёзных эканамічных санкцыяў супраць Беларусі», - лічыць Саннікаў.

Аднак, як заявіў палітык, «гэта толькі першы крок, якога апазыцыя і міжнародная супольнасць патрабавалі ад уладаў».

«Цяпер неабходна вызваліць усіх палітвязняў. Далей на позве дня стаіць спыненне рэпрэсыяў супраць апазыцыі і правядзенне сапраўды вольных і дэмакратычных выбараў. Магчыма, неабходна весці гаворку аб пераносе правядзення парляменцкіх выбараў на пазнейшы тэрмін. Таму што, пасля масавага няўлучэння прадстаўнікоў апазыцыі ва ўчасткавыя камісыі, 28 верасня можа адбыцца толькі выбарчы фарс», - заявіў адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках