23 снежня 2024, панядзелак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны заяўляе аб жаданні працаваць з Беларуссю

9

«Вызваленне ўсіх палітвязняў з'яўляецца ўмовай паступовага ажыўлення стасункаў з Еўразвязам», — заявіў міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтар Штайнмайер.

Як паведамляе РИА «Новости», міністар прывітаў вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. «Я спадзяюся, што гаворка ідзе аб доўгатэрміновым вызваленні з зняволення, — сказаў Ф.-В.Штайнмайер. — Гэта акт чалавечнасці, услед за якім вінныя рушыць і астатнія. На гэта доўга спадзяваліся і доўга заклікалі да гэтага беларускія ўлады», — зазначыў міністар.

Штайнмайер падкрэсліў, што супрацоўніцтва Еўразвязу з Беларуссю можа будавацца толькі на базе асноўных дэмакратычных каштоўнасцяў. «Разам з нашымі еўрапейскімі партнэрамі мы ізноў заяўляем аб жаданні працаваць з Беларуссю», — сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках