26 снежня 2024, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаагскі суд прызначыў дату слуханняў па пазове Грузіі да Расеі

1

Міжнародны суд ААН у Гаазе прызначыў на 8 верасня трохдзённае слуханне справы па пазове Грузіі да Расеі з патрабаваннем спыніць напады на грузінаў, паведамляе Associated Press.

За апошнія некалькі дзён Грузія звярталася ў Міжнародны суд у Гаазе двойчы.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе Міжнароднага суда, 14 жніўня Грузія накіравала ў галоўны судовы ворган ААН просьбу аб прыняцці мераў па ўздзеянні на Расею з мэтай неадкладнага спынення гвалту ў дачыненні да мірнага насельніцтва краіны.

12 жніўня Грузія падала супраць РФ пазоў з патрабаваннем выплаты кампенсавання за "амаль дваццацігадовую дыскрымінацыю этнічных грузінаў" з боку Масквы.

"З пачатку 1990-х гадоў Расейская Федэрацыя, дзейнічаючы ва ўнісон з сепаратысцкімі сіламі і найманымі забойцамі ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, была ўцягнутай ў сыстэматычную палітыку этнічнай дыскрымінацыі, накіраванай супраць этнічных грузінаў", – гаворыцца ў суправаджальнай заяве грузінскага боку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках