23 снежня 2024, панядзелак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня ПАРЕ: «Не будзе ніякага гандлю дэмакратыяй або правамі чалавека»

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя дэ Пуч прывітаў вызваленне Аляксандра Казуліна. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай 18 жніўня заяве.

"Набліжэнне Беларусі да еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцяў з'яўляецца прыярытэтам для Асамблеі, а вызваленне ўсіх палітычных зняволеных — цвёрдым патрабаваннем. Вызваленне Казуліна — крок у правільным кірунку", — сказаў Л.дэ Пуч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ПАРЕ не паменшыць сваёй ўвагі да лёсу астатніх палітвязняў і не стане "закрываць вочы" на парушэнні асноўных правоў і свабодаў, паведамляе БелаПАН.

"Не будзе ніякага гандлю дэмакратыяй або правамі чалавека", — падкрэсліў старшыня.

Л.дэ Пуч таксама адзначыў, што правядзенне выбарчай кампаніі пакажа, ці гатовыя беларускія ўлады стварыць умовы для сумленных і дэмакратычных выбараў у «палату прадстаўнікоў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках