25 снежня 2024, Серада, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча не зарэгіструюць кандыдатам у дэпутаты з-за судзімасці

3

Цэнтрвыбаркам не зарэгіструе кандыдатам у дэпутаты лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколу Статкевіча. Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік, гэта звязана з тым, што палітык меў судзімасць.

“Статкевіч нават сам абурыўся, што ягоную ініцыятыўную групу зарэгістравалі. Ён сказаў: “На якой падставе, я жа судзімы”. Ну, яму адказалі, што ён зарэгістраваў ініцыятыўную групу, а не кандыдата Статкевіча. А пры рэгістрацыі кандыдатам яму ўжо будзе адмоўлена, паколькі ён мае нязгашаную судзімасць”, - паведаміў сакратар ЦВК у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Аднак сам Мікола Статкевіч усё ж мае намер зарэгістравацца кандыдатам.

“Я падаю на рэгістрацыю для таго, каб мне адмовілі, каб я меў падставы пайсці ў суд і там аспрэчыць адмову. Паводле Канстытуцыі, я адназначна маю права балатавацца, паводле выбарчага кодэксу — не. А Канстытуцыя мае прыярытэт”, - зазначыў палітык.

Былы суддзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Міхась Пастухоў пацвердзіў, што ў галоўным законе краіны няма такой нормы, якая бы забараняла чалавеку з судзімасцю ўдзельнічаць у выбарах. Праўда, зазначыў, што Канстытуцыю ў гэтым пытанні дапаўняе Выбарчы кодэкс. А паводле яго, дык такая забарона ўсё ж ёсць.

Разам з тым, Міхась Пастухоў зазначыў, што сапраўды можна ставіць пытанне аб адпаведнасці Канстытуцыі гэтага артыкула выбарчага кодэксу. І калі гэта атрымаецца зрабіць Статкевічу, то гэта будзе першы падобны выпадак.

Нагадаем, што Мікола Статкевіч быў прысуджаным да двух год абмежавання волі (так званай «хіміі») за арганізацыю акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў «парламенцкіх выбараў» і рэферэндуму ў 2004 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках