30 снежня 2024, панядзелак, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачаліся вучэнні ВПС і войскаў СПА Беларусі

1

Вучэнні з шэрагам злучэнняў і вайсковых частак ВПС і войскаў СПА Беларусі пачаліся ў аўторак.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе міністэрства абароны Беларусі.

"У вучэнні прымаюць удзел камандаванне ВПС і войскаў СПА, кіраванні Заходняга і Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычных камандаванняў, кіраванні злучэнняў і вайсковых частак, а таксама баявыя разлікі 15, 56 і 147 зенітных ракетных брыгадаў", - паведамілі ў прэс-службе.

У Мінабароны паведамілі таксама, што вучэнні працягнуцца да 11 верасня, яны адбудуцца пад кіраўніцтвам камандавалых войскамі аператыўна-тактычных камандаванняў ВПС і войскаў СПА. Актыўная фаза вучэнняў адбудзецца ў Расеі на палігоне "Ашулук", дзе баявыя разлікі зенітных ракетных злучэнняў выканаюць баявыя стрэльбы.

"Мэта вучэнняў - забяспечванне падрыхтоўкі ворганаў кіравання войскаў да комплекснага аператыўнага вучэння ўзброеных сілаў Беларусі. Асноўнымі задачамі вучэнняў з'яўляюцца: удасканаленне практычных навыкаў камандзіраў і штабаў па кіраванні войскамі, падвышэнне вывучкі разлікаў падчас выкананняў вучэбна-баявых задачаў у месцах сталай дыслакацыі. Акрамя таго, будуць адпрацаванымі пытанні перадыслакацыі злучэнняў і вайсковых частак у новы пазыцыйны раён і выкананні там баявых стрэльбаў", - распавялі ў прэс-службе.

Там таксама паведамілі, што вучэнне пройдзе ў некалькі этапаў.

На першым этапе ў пунктах сталай дыслакацыі будуць адпрацаванымі пытанні плянавання ўжывання злучэнняў і вайсковых частак да адбіцця паветраных удараў.

Падчас другога этапу вучэнняў асабісты склад здзейсніць марш чыгуначным і паветраным эшалонамі ў новы пазыцыйны раён, палігон "Ашулук" Астраханскай вобласці Расейскай Федэрацыі.

"Найболей складаным і адказным для ўдзельнікаў вучэння стане трэці этап. На палігоне "Ашулук" будуць адпрацаванымі пытанні кіравання злучэннямі і вайсковымі часткамі ВПС і войскаў СПА падчас вядзення баявых дзеянняў, а разлікі ЗРК правядуць баявыя пускі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Больш за 10 год на палігонах Расейскай Федэрацыі практыку баявых стрэльбаў атрымалі ўсе злучэнні і часткі зенітных ракетных войскаў, а таксама экіпажы знішчальных авіяцыйных базаў і разлікі радыётэхнічных войскаў Узброеных сілаў Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках