26 снежня 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена)

73
Лукашэнка назваў дзеянні Расеі ў Грузіі «прыгожымі» (абноўлена)

Аляксандар Лукашэнка назваў дзеянні Расеі падчас вайны ў Грузіі спакойнымі і акуратнымі. «Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра і прыгожа», - сказаў Лукашэнка на сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядведзевым. "Расея зрабіла ўсё вельмі акуратна", - дадаў беларускі кіраўнік, зазначыўшы, што дзеянні Захаду ў аналагічнай сытуацыі былі б такімі, "што заварушыўся бы ўвесь свет".

Лукашэнка зазначыў, што дзеянні РФ па ўрэгуляванні канфлікту будуць спрыяць таму, што мір у рэгіёне "будзе на доўгія часы".

Ён лічыць, што падзеі, якія адбыліся, "падштурхоўваюць нас да нейкіх дзеянняў няпростых у межах саюзнай дзяржавы".

"Лічу, што амерыканцы - недалёкія людзі, якія павучаюць Расею. А Расея зрабіла ўсё акуратна. Гэта была ціхая спакойная рэакцыя. У рэгіёне ўсталяваўся мір і вельмі надоўга", - ізліў патаку Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем мядведзевым у Сочы.

"Таму я не лічу патрэбным тут якімсьці чынам улазіць у гэты канфлікт і казаць аб тым, што глядізце, якія расейцы такія ці сякія», - патлумачыў Лукашэнка. – «Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра і прыгожа".

Нагадаем, што сёння кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Дзмітрый Мядведзеў сустракаюцца ў Сочы. Як паведамляюць расейскія крыніцы, падчас сустрэчы кіраўнікі дзяржаваў абмяркуюць пытанні пераходу на рынкавае коштаўтварэнне, падрыхтоўку да саміту СНД, а таксама вайну Расеі з Грузіяй і пазыцыю, якую заняла ў дачыненні да яе Беларусь.

Расейскі амбасадар у Беларусі Аляксандар Сурыкаў 12 жніўня раскрытыкаваў беларускія ўлады за «сціплае маўчанне» па Паўднёвай Асеціі. Па ягоных словах, Масква чакала гуманітарнай дапамогі і «славеснай падтрымкі». На наступны дзень Лукашэнка выказаў спачуванні пацярпелым, а ўчора ўвечары ва Ўладзікаўказ было дастаўлена 63 т гуманітарнай дапамогі з Беларусі.

13 жніўня беларускі прэм'ер Сяргей Сідорскі на сустрэчы з расейскім калегам Уладзімірам Пуціным спрабаваў дамагчыся зніжэння кошту на газ у 2009 годзе («Газпрам» запланаваў падняць яго да $200 за 1000 куб. м) і доўгатэрміновага крэдыту ў памеры $2 млрд. Але перамовы на эканамічныя тэмы былі перанесеныя на пачатак восені.

Пазыцыя Беларусі адносна паўднёваасяцінскага канфлікту прывяла да таго, што Аляксандру Лукашэнку прапанавана спачатку дамовіцца з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядведзевым.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках