29 снежня 2024, Нядзеля, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным інжынерам будучай беларускай АЭС стаў грамадзянін Расеі

13

Галоўным інжынерам будучай беларускай АЭС стаў расейскі спецыяліст. Аб гэтым паведаміў 19 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Менску інжынер дырэкцыі будаўніцтва АЭС Уладзімір Петрушкевіч.

Па ягоных словах, у дырэкцыі новы адмысловец працуе з 18 жніўня. "Ягоны стаж працы на атамных станцыях Расеі — каля 25 гадоў, ён прайшоў усе пасады пачынаючы ад аператара", — падкрэсліў У.Петрушкевіч. Прадстаўнік дырэкцыі не стаў называць прозвішча і месца папярэдняй працы галоўнага інжынера будучай АЭС, адзначыўшы толькі, што хуткім часам ён будзе прадстаўлены журналістам, перадае БелаПАН.

Па словах Петрушкевіча, на адказныя пасады першага блока беларускай АЭС плануецца запрасіць 70—80 спецыялістаў з-за мяжы. "Да нас звяртаюцца шмат спецыялістаў. Для забеспячэння функцыянавання АЭС графік запрашэння людзей будзе ажыццяўляцца з апярэджаннем будаўніцтва. У цяперашні час з імі вядуцца перамовы", — сказаў прадстаўнік дырэкцыі.

Паводле патрабаванняў нарматыўных дакументаў, адзначыў Петрушкевіч, да 2014 года, не пазней чым за два гады да ўводу станцыі ў эксплуатацыю (першы блок плануецца ўвесці ў 2016 годзе), павінны быць набраны ўвесь персанал АЭС. "Існуе графік апераджальнага набору, дзе па гадах, па розных этапах будаўніцтва вызначана, якія неабходныя адмыслоўцы для будучай АЭС", — сказаў інжынер дырэкцыі.

У.Петрушкевіч паведаміў, што для ўводу першага блока неабходна набраць 1,2 тыс. чалавек, а ўсяго на двух блоках беларускай АЭС будуць працаваць каля 2 тыс. спецыялістаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках