23 снежня 2024, панядзелак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызвалены палітвязень Андрэй Кім

30

Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, сёння з Бабруйскай калоніі выйшаў на волю палітвязень Андрэй Кім. Як і Аляксандра Казуліна і Сяргея Парсюкевіча, Кіма вызвалілі па ўказе Аляксандра Лукашэнкі.

У цяперашні час Андрэй Кім едзе з Бабруйска ў Менск.

Моладзевы лідэр Андрэй Кім прысуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска (суддзя Алена Ілліна) да 1,5 год пазбаўлення волі. Андрэй Кім прызнаны судом вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, а таксама абвінавачаны ў нападзе на супрацоўніка ДАІ Юрыя Сычова. Аднак у судзе не была даказаная віны Кіма. На відэакадрах, якія прадаставілі КДБ, МУС і Беларускае тэлебачанне, бачна, што Сычова стукнуў іншы супрацоўнік міліцыі. Андрэй Кім жа нават не набліжаўся да міліцыянта.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках