25 снежня 2024, Серада, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Радыё Свабода»: Казулін можа заклікаць да байкоту

6

Аляксандр Казулін пакідае за сабой права заклікаць да байкоту “парлямэнцкіх выбараў” і заклікаў ЭЗ і ЗША зрабіць падарунак ЦВК - празрыстыя ўрны, паведамляе “Радыё Свабода”.

Аляксандар Казулін лічыць, што байкатаваць выбары трэба будзе, калі ўлады прадэманструюць негатоўнасьць правесьці выбары дэмакратычна.

"Байкот выбараў адразу - гэта ўтопія, гэта на руку ўлады. Усё нашае грамадзтва павінна вітаць заяўленую ўладамі дэмакратызацыю выбарчага працэсу. Калі ж Лукашэнка не стрымае абавязальніцтваў, наўрад ці варта гуляць па сцэнары ўлады", - заявіў А.Казулін.

Казулін “нарадзіўся наноў” і “пачынае з нуля”

А.Казулін заявіў, што “пачынае з нуля”. “Зьняцьцё з пасады старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) я ўспрыняў як знак лёсу. Я разьвітваюся зь мінулым, я сёньня ніхто, і гэта вельмі прыемна”, — заявіў ён і дадаў: “Я нарадзіўся наноў”.

“Улада чакае, што Казулін пачне вайну ў апазыцыі. Улада гэтага прагне. Мне не патрэбныя пасады. Я буду рабіць усё, каб у апазыцыі спыніўся скандал”, — паабяцаў палітык.

“Турма вучыць цярпеньню, а цярпеньне — гэта падарунак нябёсаў”, — сказаў А.Казулін

Казулін пра выбух 4 ліпеня: злачынцаў ніколі ня знойдуць

“Выбух быў зроблены ня проста прафэсійна, а вельмі прафэсійна, дакладна накіраванага дзеяньня”, — заявіў былы кандыдат на прэзыдэнта. — “Іх (арганізатараў. — РС) ніколі ня знойдуць, альбо знойдуць падстаўных асобаў”, — дадаў ён.

“Расея вяла вайсковыя дзеяньні на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы”

А.Казулін асудзіў дзеяньні Міхала Саакашвілі ў грузіна-асэтынскім канфлікце і назваў яго “вайной супраць свайго народу”. Разам з гэтым ён зазначыў, што дзеяньні Расеі былі адэкватныя грузінскім, і дадаў: “Расея вяла ваенныя дзеяньні на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы”.

Казулін пойдзе на прэзыдэнцкія выбары 2011

“Я буду ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, але пакуль ня ведаю, у якасьці каго”, — заявіў былы палітычны вязень сёньня на прэсавай канфэрэнцыі.

Ён дадаў, што да выбараў яшчэ 3 гады — “тэрмін, як на беларускія меркі, вялізны”.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках