25 снежня 2024, Серада, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тбілісі патрабуе ад Гаагскага трыбунала прызнаць генацыд грузінаў

Міністэрства юстыцыі Грузіі звярнулася з пазовам у Міжнародны крымінальны трыбунал ААН у Гаазе, патрабуючы прызнаць "этнічную чыстку грузінаў і падтрымку Расеяй сепаратызму на тэрыторыі Грузіі".

Аб гэтым паведаміла РИА «Новости» прэс-служба міністэрства.

У пазове ўтрымоўваюцца матэрыялы, дзе згадваюцца падзеі з 1990-х гадоў да жніўня 2008 года. Тбілісі патрабуе ад Міжнароднага крымінальнага суду "прыняць меры па спыненні ў Грузіі прамых або ўскосных дзеянняў Расеі па дыскрымінацыі грузінаў, спыненні з боку Расеі падтрымкі сепаратызму і сегрэгацыі па этнічнай прыкмеце".

Тбілісі патрабуе спыніць гвалтоўную пашпартызацыю жыхароў зон канфліктаў і выдачы ім расейскага грамадзянства.

Грузія таксама настойвае на недапушчэнні на міжнародным узроўні прызнання "сепаратысцкага рэжыму Абхазіі і Паўднёвай Асеціі".

"Расея абавязаная пакрыць Грузіі матэрыяльную шкоду, нанесеную ёй ад этнічнай чысткі і падтрымкі сепаратызму", - адзначыла міністэрства юстыцыі.

Прэс-цэнтр паведаміў, што Грузія наняла адвакатаў з ЗША з досведам працы ў такіх справах. Яны павінныя прыехаць у Тбілісі ў выходныя.

Першае абмеркаванне пазову запланаванае на 8 верасня ў Гаазе.

Міністэрства юстыцыі Грузіі звярнулася таксама ў Міжнародны суд па правах чалавека ў Страсбургу з патрабаваннем заклікаць Расею ўстрымацца ад дзеянняў, якія пагражаюць жыццю і здароўю мірных грамадзян Грузіі. Зварот быў накіраваны ў Страсбург 12 жніўня і датычыўся вайсковых дзеянняў Расеі на тэрыторыі Грузіі.

У прэс-цэнтры Мінюста адзначылі, што "ў аснову звароту ў суд леглі шматлікія факты гібелі і ранення мірных грамадзян краіны пры ажыццяўленні бамбёжкі расейскімі самалётамі тэрыторыі Грузіі і знішчэння іх маёмасці".

"Еўрапейскі суд па правах чалавека даручыў Расеі ў найкароткія тэрміны прадаставіць інфармацыю аб тых мерах, якія яна праводзіць у рамках гарантаваных па Еўрапейскай канвенцыі правоў", - паведаміла прадстаўнік прэс-цэнтра міністэрства юстыцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках