25 снежня 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад цягніком «Сімферопаль-Менск» мінулай ноччу загінулі 24 каровы

10

У выніку наезда цягніка "Сімферопаль-Менск" у Жлобінскім раёне загінулі 24 каровы мясцовага жывёлагадоўчага прадпрыемства.

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак кіраўнік прэс-службы ўпраўлення ўнутраных справаў на транспарце Аляксандар Пальчынскі.

"Мінулай ноччу на чыгуначным перагоне "Жлобін-Чырвоны бераг" (Гомельская вобл.) цягнік "Сімферопаль-Менск" збіў 24 каровы, якія прыналежаць мясцоваму жывёлагадоўчаму прадпрыемству", - паведаміў А.Пальчынскі.

Па ягоным словам, папярэдне было ўстаноўлена, што "каровы прадзерлі электрапастух і вышлі на чыгуначнае палатно. Паша, на якой пасвіліся каровы, знаходзілася ў 5 км ад чыгункі". "На дадзены момант ідзе праверка па дадзеным факце", - сказаў суразмоўца агенцтва. Пры гэтым ён удакладніў, што "цягнік "Сімферопаль-Менск" у звязі з здарэннем быў затрыманым на 1 гадзіну 20 хвілін".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках