26 снежня 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саулюс Печэлюнас: «Не думаю, што ў палітыцы Беларусі адбыліся сур'ёзныя змены»

2

Чалец летувійскай парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», кансерватар Саулюс Печэлюнас заклікае ўлады Летувы не спяшацца з змякчэннем ізаляцыйнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.

«Па сённяшніх фактах нельга рабіць глабальных высноваў, што ў палітыцы Беларусі ў дачыненні да сваіх грамадзянаў, іхніх свабодаў нешта змяняецца. Я ня думаю, што ў палітыцы Беларусі адбыліся сур'ёзныя змены. Тое, што вызвалілі некалькі чалавек – дзякуй, але колькі яшчэ сядзіць, колькі зніклых без весткі і колькі іншых арыштавалі? Трэба глядзець на сутнасць, а не на нейкія дэталі», - заявіў ён у інтэрв'ю сайту Delfi.lt.

«Ёсць палітыка ў дачыненні да жыхароў Беларусі, а ёсць палітыка ў дачыненні да рэжыму і парламенту. Гэта розныя рэчы. І пакуль я ня чуў ніякіх перадумоваў для таго, каб нешта змянялася ў гэтых усталёўках. Летува можа мець некаторыя свае погляды, але яна ўсё адно вінная ўсё ўзгадняць з Еўразвязам. Тут ня можа быць асобнай персанальнай палітыкі. Могуць быць нейкія нюансы», - падкрэсліў Саулюс Печэлюнас.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках