23 лiстапада 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Turkcell заплаціў за 80% акцыяў «БеСТ»

1

Турэцкая кампанія Turkcell пералічыла першы плацёж у памеры 300 млн даляраў за акцыі аператара сотавай звязі "БеСТ".

Аб гэтым паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак старшыня Дзяржкамвайскпраму Беларусі Мікалай Азаматаў.

"Першы плацёж у суме 300 млн даляраў сёння паступіў у Беларусь. Сёння ж будуць перададзенымі 80% акцыяў кампаніі "БеСТ" ад дзярдкаммаёмасці турэцкай кампаніі Turkcell", - распавёў ён.

Пры гэтым М.Азаматаў удакладніў, што "у Менску знаходзіцца прадстаўнік турэцкай кампаніі, які падпіша адпаведныя дакументы".

Як раней паведамлялася, 29 ліпеня гэтага году турэцкая тэлекамунікацыйная кампанія Turkcell падпісала ў Менску дамову аб набыцці 80% акцыяў ЗАТ "БеСТ".

Дамова купоўлі-продажу акцыяў падпісана паміж Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі як прадавачом, "Белтэл Тэлекамунікасьён Хізметлеры А.Ш." у якасці пакупніка і "Турксел Ілецішым Хізметлеры А.Ш." як гаранта.

Як паведаміў журналістам старшыня Дзяржкамвайскпраму Беларусі (адзін з заснавальнікаў беларускага аператара - НДІ Сродкаў Аўтаматызацыі з'яўляецца падведамнай арганізацыяй Дзяржкамвайскпраму - ІФ) Мікалай Азаматаў, "у сукупнасці нашая дзяржава атрымлівае за 80% акцыяў $600 млн". Акрамя таго, Turkcell "актыўна і агрэсыўна будзе інвеставаць яшчэ $400 млн у нашую сетку". "Мы лічым, што ўгода вельмі выгодная і для Turkcell, і для Беларусі", - падкрэсліў М.Азаматаў.

У сваю чаргу, генеральны дырэктар турэцкай кампаніі Мехмет Сюрайа Джыліў заявіў, што "мы прышлі як добрыя партнэры, мы бы жадалі супрацоўнічаць, каб рабіць з “БеСТ” адну з сама лепшых кампаній свету".

Як праінфармавалі ў кампаніі Turkcell, здзяйсненне ўгоды залежыць ад выканання ўмоваў, зафіксаваных у дамове аб набыцці. Доля будзе набытай ў Дзяржкаммаёмасці Беларусі (заснавальнікі кампаніі бязвыплатна перадалі яму права кіраванні акцыямі - ІФ) за $500 млн.

Аплата будзе зробленай у 3 этапы: $300 млн будзе выплачана на дату заканчэння, якая, як чакаецца, наступіць праз 30 дзён з даты падпісання, і дадатковыя плацяжы па $100 млн, якія будуць выплачанымі адпаведна 31 снежня 2009 і 2010 гадоў. Дадатковы плацёж у памеры $100 млн будзе зробленым пасля атрымання гадавога дадатковага прыбытку кампаніяй "БеСТ".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках