26 снежня 2024, Чацвер, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея на паўгады замарожвае супрацоўніцтва з НАТА

1

Расея на шэсць месяцаў мае намер замарозіць адносіны з НАТА у сферы міратворчага супрацоўніцтва, заявіў пастаянны прадстаўнік РФ у НАТА Дзмітрый Рагозін пасля сустрэчы з прэзідэнтам Расеі ў Сочы.

Аднак супрацоўніцтва РФ-НАТА па Аўганістане пакуль захоўваецца, роўна як і ўдзел у Савеце Еўраатлантычнага партнёрства. Рагозін таксама заявіў, што візіт генсака НАТА у Расею павінен быць адкладзены. Па выніках перамоваў Рагозін выказаўся, што Масква не лічыць патрэбным накіроўваць у НАТА новага расейскага вайсковага прадстаўніка. Тым не менш Рагозін назваў адносіны НАТА і Расеі "досыць складанымі".

"З улікам ігнаравання кіраўніцтвам Альянсу важнасці міратворчай ролі Расеі на Каўказе ў святле паўднёваасяцінскіх падзей, мы лічым мэтазгодным прынамсі на паўгады замарозіць міратворчы напрамак у адносінах паміж Расеяй і НАТА", - заявіў Рагозін у аўторак на прэс-канферэнцыі ў цэнтральным офісе "Інтэрфакса".

Расея прыпыняе свой удзел у дамове аб статусе сіл, заключаным з НАТА у рамках праграмы "Партнёрства дзеля міра".

"Гэтая дамова вызначае статут вайскоўцаў, якія прымаюць удзел у рознага кшталу вайсковых вучэннях, вайсковых праграмах на тэрыторыі РФ і нашых вайскоўцаў на тэрыторыі дзяржаў - сябраў НАТА. Не бачу пакуль магчымасці для захавання дадзенага праекту. Ён будзе таксама прыпынены", - сказаў Рагозін.

Па словах расійскага пастпрада, "тое, што адбываецца ў нашых адносінах з Захадам, прымушае нас думаць не толькі аб нейкіх пэўных рэчах, гаворка нават аб іншым: аб тым, наколькі далікатны наш мір". Рагозін прызнаў, што чакаў іншай рэакцыі НАТА на падзеі ў Паўднёвай Асеціі.

Цяперашнюю сітуацыю ў свеце Рагозін параўнаў з падзеямі, якія папярэднічалі пачатку Першай Сусветнай вайны.

Расея лічыць неабходным працягваць удзельнічаць у Савеце Еўраатлантычнага партнёрства, заявіў Рагозін. "Там прымаюць удзел не 26 натаўскіх краін і Расея, а там прымаюць удзел нейтралы, гэта значыць нейтральныя дзяржавы, таксама акрэдытаваныя пры Альянсе, у іх ёсць амбасадары. І там ідуць дыскусіі. Мы лічым магчымым захаваць нашу прысутнасць. Будзем выкарыстоўваць магчымасці Савета Еўраатлантычнага партнёрства для пошуку нейкіх развязак", - адзначыў ён.

Рагозін заявіў, што Расея таксама мае намер працягнуць супрацоўніцтва з НАТА у галіне распрацоўкі розных кампанентаў антытэрарыстычнай скіраванасці. Пастпрад РФ пры НАТА лічыць важным захаваць праект, звязаны з падрыхтоўкай афганскіх паліцэйскіх на базе Акадэміі МУС РФ.

Па ягоных словах, гэта будзе спрыяць барацьбе з наркатрафікам, які фінансуецца тэрарыстычнымі арганізацыямі. Плануецца таксама захаваць супрацоўніцтва для распрацоўкі сродкаў для выяўлення выбухоўкі на адлегласці. Будзе працягнутая праца па процідзеянні экалагічнаму тэрарызму, па прадухіленні надзвычайных сітуацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках