24 снежня 2024, aўторак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена)

43
Калякін: «І наша краіна набыла незалежнасьці досыць дзіўным чынам» (Абноўлена)

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін падтрымаў абвяшчэньне незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

У інтэрвію газэце “Наша Ніва” Калякін заявіў, што “і наша краіна набыла незалежнасьці таксама досыць дзіўным чынам...”

“Абхазія і Асэтыя нічым ня горшыя за косаўскіх альбанцаў. Калі ўвесь сьвет прызнаў незалежнасьць Косава, то чаму ня можа зрабіць гэта ў дачыненьне да гэтых дзяржаў? Народы Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі выказалі волю жыць у незалежных дзяржавах. Што тут можа быць кепскага? Прызнаньне незалежнасьці ня толькі магчымае, але і неабходнае. Беларусь таксама павінна прызнаць волю гэтых народаў. Не для каго не сакрэт, што і наша краіна набыла незалежнасьць таксама досыць дзіўным чынам, калі тры чалавекі ў Белавескай пушчы падпісалі дамову аб развале СССР. Міжнародная супольнасьць тады хуценька прызнала Беларусь як асобную дзяржаву. Таму, думаю, падобнае можа паўтарыцца і зараз”, -- сказаў Калякін.

Заўвага прэс-цэнтра Хартыі’97: Лідэр партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін раней актыўна выступаў супраць «амерыканскай агрэсіі ў адносінах Ірака». У свой час ён арганізоўваў у Менску мітынгі ў падтрымку Саддама Хусейна. Больш за тое, ягоная партыя была ў спісе структур, якія парушалі рэжым санкцый ААН супраць іракскіх улад. Тым не менш, гэта не перашкаджала Калякіну быць вялікім сябрам ЗША, неаднаразова бываць з візітамі ў Вашынгтоне і нават адзін раз сустрэцца асабіста з прэзідэнтам Амерыкі Джорджам Бушам.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках