26 снежня 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць кандыдата ў дэпутаты Карэтнікава ўзбуджана крымінальная справа

4

26 жніўня актывіст апазіцыі Юрыю Карэтнікаву стала вядома, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

- Учора я пайшоў у АВІР Маскоўскага раёна, каб даведацца, ці магу выязджаць за мяжу. У адказ мне паведамілі, што не. Прычынай гэтаму назвалі крымінальную справу, узбуджаную супраць мяне 29 ліпеня 2008 года, і далі адпаведную даведку. Пра што ідзе размова, я не разумею. Калі маецца на ўвазе справа аб выбуху ў Менску, па якой мяне ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ з 16 па 18 ліпеня, то яна была ўзбуджана значна раней, - паведаміў Юрый Карэтнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Нагадаем, што Юрый Карэтнікаў неаднаразова паведамляў пра факты ціску на яго з боку спецслужбаў і праваахоўных органаў. Прычынай такой пільнай увагі да сябе ён лічыць свой удзел у “парламенцкіх выбарах”. Па словах маладога палітыка, такія праблемы ў яго узнікаюць літаральна на кожным этапе выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках