24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «жывы шчыт» Мянцюка будуць судзіць разам з жонкай

Вользе Мянцюк — жонцы Рамана Мянцюка, віноўнага ў ДТЗ пад Менскам 2 сакавіка 2008 году, - прад'яўлена абвінавачванне.

Абвінавачванне прад'яўлена па ч. 2 арт. 318 Крымінальнага кодэксу (выпуск у эксплуатацыю тэхнічна няспраўнага транспартнага сродку альбо незаконны допуск да кіравання ім), паведамляе БелаПАН. Следства праводзіцца ў УУС Менскага аблвыканкаму.

Нагадаем, каб спыніць п'янога Р.Мянцюка, кіравалага легкавіком "Фольксваген", супрацоўнікі аддзелу ДАІ Кастрычніцкага РАУС Менску стварылі "жывы шчыт" з грамадзянскіх аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі. Кіраванне аўтамабілем Р.Мянцюку перадала тады яшчэ ягоная нарачоная Вольга.

У дачыненні да Р.Мянцюка пракуратурай Менскай вобласці 17 сакавіка была ўзбуджанай справа па ч. 1 арт. 317 УК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, кіравалай транспартным сродкам, пацягнуўшае па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага целавага пашкоджання). Пасля гэтага ён разам з жонкай Вольгай схаваўся.

У дачыненні да В.Мянцюк была ўзбуджанай крымінальная справа арт. 317-1 УК (кіраванне транспартным сродкам асобай у стане алкагольнага ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе альбо адмова ад праходжання праверкі (агляду)).

Сужонкаў затрымалі ў Маскве 8 ліпеня. Праз два дні Р.Мянцюк быў арыштаваным. Генпракуратура РФ 14 жніўня задаволіла запыт аб ягонай выдачы. Беларускія праваахоўныя ворганы чакаюць экстрадыцыі Р.Мянцюка, які цяпер вінаваціцца ў парушэнні правілаў дарожнага руху, пацягнуўшым прычыненне целавага пашкоджання (ч. 2 арт. 317 УК).

Вольгу Мянцюк расейскі суд вызваліў з-пад варты, паколькі ў заканадаўстве РФ не было крымінальнай адказнасці за дзеянні, паводле якіх яна вінаваціцца. Цяпер яна знаходзіцца ў Менску пад падпіскай аб невыяздзе, вінаваціцца ўжо па ч. 2 арт. 318 УК. Ейныя дзеянні караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да 5 год або пазбаўленнем волі на такі сама тэрмін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках