Беларусы ведаюць аб байкоце «выбараў» (Фота)
- 28.08.2008, 10:58
Тысячы ўлётак з заклікам байкатаваць «парламенцкія выбары» атрымалі жыхары абласных цэнтраў Беларусі.
Моладзевыя актывісты кампаніі на працягу апошніх пяці дзён раздавалі іх на вуліцах Берасьця, Віцебску і Гародні. Таксама ў гэтых гарадох з'явіліся новыя налепкі "Байкот!"
Людзі з цікавасцю паставіліся да інфармацыйных матэрыялаў. Падчас раздачы ўлётак шмат хто дзякаваў актывістам за тое, што яны даносяць незалежную інфармацыю да жыхароў краіны.






