27 снежня 2024, Пятніца, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладыя лідэры заклікаюць партыі зняць сваіх кандыдатаў з «выбараў»

4
Маладыя лідэры заклікаюць партыі зняць сваіх кандыдатаў з «выбараў»

Лідэры моладзевых арганізацый звярнуліся да кіраўнікоў апазіцыйных партый з заклікам не ўдзельнічаць у выбарчым фарсе.

У Беларусі працягваецца “перадвыбарчая кампанія”. Улады неаднаразова абяцалі, што яна будзе свабоднай і дэмакратычный. Але, на жаль, на самой справе ўсё адбываецца інакш, - у краіне застаюцца палітычныя вязні, працягваюцца арышты моладзі, апазіцыя не дапушчаная ў выбарчыя камісіі. Не выкананая ніводная з рэкамендацый Еўрапейскага Саюзу. Не выкананае ніводнае патрабаванне апазіцыі.

Замест чаканай дэмакратызацыі мы назіраем толькі ўзмацненне рэпрэсій.

Відавочна, што “парламенцкія выбары”, якія плануюцца на 28 верасня, не будуць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі. Нас чакае чарговы фарс, і ўдзел апазіцыі ў ім будзе выкарыстаны толькі для легітымізацыі рэжыма.

Мы звяртаемся да актывістаў і лідэраў апазіцыйных партый, да дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты з заклікам зняць свае кандыдатуры і не ўдзельнічаць у падмане свайго народа.

Мы звяртаемся да ўрадаў дэмакратычных краінаў з заклікам не прызнаваць “парламенцкія выбары” і патрабаваць ад беларускіх уладаў выканання 12 рэкамендацый Еўрапейскага Саюзу.

Мы заклікаем грамадзян Беларусі не ўдзельнічаць у выбарчым фарсе 28 верасня, а выходзіць на Плошчу, каб патрабаваць сапраўды свабодных і дэмакратычных выбараў.

Байкот “выбарам”! Байкот дыктатуры!

Ілля Богдан, Моладзь БНФ

Зміцер Дашкевіч, “Малады Фронт”

Уладзімер Лемеш, грамадзянская кампанія “За свабоду”

Павел Юхневіч, “Jeans за свабоду!”

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках