28 снежня 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сідорскага сустрэлі ў Воршы мітынгам прадпрымальнікаў

6

Перад прыездам высокага начальства з Менска ў Воршы да будынку гарадскога выканаўчага камітэта прыйшло пад 400 чалавек.

Мясцовыя прадпрымальнікі прыйшлі выказаць свой пратэст і адначасова салідарнасць са сваім калегам, які раптоўна стаў жабракам. У яго сканфіскавалі тавару на 15 000 000 рублёў і наклалі такі ж штраф, паведамляе Bulletinonline.

Ніколі яшчэ не было ў Воршы, каб столькі людзей прыйшло да гарвыканкама. На пытанне, чаму так шмат людзей выйшла з пратэстам, прадпрымальнікі адказвалі:

- Таму што сёння ахвярай стаў ён, а заўтра - стане любы з нас. Здавалася б, людзі пайшлі на ўсе саступкі ўладам. Яны пагадзіліся да Дажынак пералічыць па 50 000 рублёў у ліпені і 50 000 - у жніўні. Памножце гэта на 5 000 прадпрымальнікаў…

Але потым прадстаўнік выканкама ім заявіў, што ёсць цяжкасці ў прыняцці гэтых грошай. Верагодна, таму і вырашылі лепш узяць штрафамі. Што і было выпрабавана на некалькіх прадпрымальніках.

Сабраны народ патрабаваў справядлівасці. А ўлада ў той час запрашала зайсці ў кабінет на гутарку. Нібыта 400 чалавек можа змясціцца ў кабінеце.

- Мы ж не хадакі ў Леніна… Нам не трэба кіпню без цукру… - Аддайце нарабаванае ў нас, - патрабавалі прадпрымальнікі.

У адказ начальства паабяцала, што праверкі будуць прыпыненыя на 10 дзён. А у гэты самы час горад рыхтаваўся да прыезду высокага госця ў асобе прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага. Светлафоры на гэты выпадак, былі адключаныя. На дарогах утварыліся "коркі". На кожным перакрыжаванні стаялі "ахоўнікі парадку" у зялёных камізэльках. Столькі супрацоўнікаў ДАІ наўрад ці ёсць у горадзе. Словам, звычайная карціна для Беларусі. Як нехта сказаў з натоўпу: "Проста як Чавеса з Угам сустракаюць".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках