29 снежня 2024, Нядзеля, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЭС усё ж могуть пабудаваць ля возера Нарач

7

У Беларусі плянуецца актывізаваць геолагавыведчыя працы на Астравецкай пляцоўцы, каб наблізіць узровень ейнай вывучанасці да двух іншых патэнцыйных пляцовак пад будаўніцтва атамнай станцыі.

Аб тым заявіў у пятніцу ў Менску на паседжанні "круглага стала" па атамнай энергетыцы намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднанага інстытуту энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Груша.

"Асноўная задача - падцягнуць узровень вывучанасці Астравецкай пляцоўкі да ўзроўня двух найболей вывучаных пляцовак", - сказаў М.Груша.

Пры гэтым ён удакладніў, што Чырвонапалянская пляцоўка вывучаная прыкладна на 90%, Кукшынаўская - на 60%, а Астравецкая – прыблізна на 30%. Таксама намгендырэктара звярнуў увагу на складанасці і ўмоўнасць падліку адсотку вывучанасці пляцовак, паколькі на іх вядуцца розныя па характары працы.

Навуковец падкрэсліў, што ў сілу гістарычных чыннікаў даследванне адной пляцоўкі для будаўніцтва АЭС пачалося ў 2006 году, таму ступень ейнай вывучанасці больш высокая. "Да Астравецкай мы прыступілі ў канцы мінулага году, а інтэнсіўна - на пачатку гэтага году", - растлумачыў М.Груша, удакладніўшы, што геолагавыведчыя працы могуць актыўна праводзіцца ў вяснова-восеньскі перыяд.

Ён нагадаў, што па міжнародных патрабаваннях неабходна мець мінімум дзве ў роўнай ступені вывучаныя пляцоўкі, каб прыняць рашэнне аб выбары месца для будаўніцтва АЭС. М.Груша асоба падкрэсліў, што ў Беларусі прад'яўляюцца жорсткія патрабаванні і крытэры да патэнцыйных пляцовак для будаўніцтва атамнай станцыі.

У сваю чаргу дырэктар дэпартамента па гідраметэаралёгии міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродку Беларусі Марыя Гермянчук растлумачыла, што "на кожнай пляцоўцы прадугледжана правядзенне грунтоўнага комплексу працаў". "Ня ўсе працы завершаныя, але найбольш інтэнсіўна яны працягваюцца на адной пляцоўцы", - падкрэсліла яна, заўважыўшы, што вынікі даследванняў скрупулёзна вывучаюцца і будуць пакладзенымі ў аснову тэхнічных умоваў для будаўніцтва АЭС.

Дзе размешчаная Астравецкая пляцоўка?

Астравецкая пляцоўка размешчаная ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці на поўначы Беларусі.

Аднаго пазірку на мапу Беларусі досыць, каб зразумець, што выбар гэтай пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС, па меншай меры, дзіўны. Паўночны захад Беларусі — бок найпрыгожэйшых азёраў, размешчаных сярод маляўнічых грудоў. Месца, багатае на запаведнікі і заказнікі. Непадалёк размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — сама папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

Астравецкі раён адносіцца да памежнай зоны — на ўсіх дарогах адмысловыя знакі інфармуюць, што без спецыяльнага дазволу не мясцовым жыхарам тут знаходзіцца забаронена.

Сама пляцоўка знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна паблізу аўтамабільнай дарогі Р-45 (раней А-235) Вільня — Полацак на ўчастку паміж вёскамі Гоза і Міхалішкі.

Да возера Свір — 19 кіламетраў, да возера Нарач, перліны Беларусі, — 40 км. У 14 кіламетрах знаходзіцца цудоўная група Сарачанскіх азёраў — гэта 12 выцягнутых ланцужком азёраў, якія маюць статус Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка. У 6 км працякае найчысцейшая рака Вілія, вада якой вышэй па плыні часткова накіроўваецца па канале ў Менск у якасці пітнай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках