26 снежня 2024, Чацвер, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавел: «Беларусь і Ўкраіна вінныя стаць сябрамі Еўразвязу і НАТА»

8

Па меркаванні экс-прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гавела, Украіна і Беларусь адносяцца да еўра-атлантычнай геаграфічнай і ментальнай прасторы і вінныя стаць сябрамі ЕЗ і НАТА.

Аб гэтым Гавел заявіў у перадачы Чэскага тэлебачання «Пытанні Вацлава Моравеца». Сярод пералічаных экс-прэзідэнтам дзяржаваў не была згаданай Грузія, якая сёння асабліва імкнецца ў НАТА, нараўне з Украінай. Віцэ-прэм'ер Чэхіі па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Аляксандар Вондра ў інтэрв'ю для камерцыйнага тэлеканалу Prima у перадачы «Нядзельная партыя» сказаў, што «у святле цяперашніх падзеяў Грузіі вінная была бы быць прапанаванай перспектыва прыняцця ў НАТА». Па інфармацыі Вондры, большасць насельніцтва гэтай краіны падтрымлівае ўступ у Паўночнаатлантычны альянс.

У той час, як Гавел лічыць, што на саміце Еўразвязу, які адбудзецца ў панядзелак у Брусэлі, неабходна адназначна назваць Расею агрэсарам па грузінскім крызысе, па меркаванні Вондры, на сённяшні дзень важней за ўсё падтрымаць Грузію палітычна і дапамагчы ёй эканамічна. «Чэхія ня можа пагражаць Расеі, аднак увесь Захад вінен даць зразумець, што падобнаму стылю расейскай палітыкі ён не дае «зялёнае святло», у адваротным выпадку ў чарзе маглі бы апынуцца Ўкраіна, Малдова і краіны Балтыі», - сказаў віцэ-прэм'ер.

«Гісторыя паказвае нам, што там, дзе межы смутныя і невыразныя, пачынаюцца войны», - папярэдзіў Гавел.

«Альянс павінен выразна заявіць, якія краіны могуць прыналежаць да гэтага кола, і сказаць астатнім: выбачыце, вашае месца ня тут», - сказаў Гавел.

Па ягоным словам, можна ўбачыць лінію падзелу на мапе да ўсходу ад краінаў Балтыі, Украіны і Беларусі. «Услед за імі пачынаецца велізарная еўразійская імперыя, і зразумела, што яна – нешта, што існуе незалежна», - сказаў Гавел.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках