У Менску згуляюць моладзевыя зборныя Расеі і Грузіі
3- 1.09.2008, 14:16
Адборачны матч моладзевага чэмпіяната Еўропы па футболе паміж зборнымі Расеі і Грузіі адбудзецца ў Менску на стадыёне "Трактар".
Камісія УЕФА па надзвычайных сітуацыях прыняла рашэнне, улічваючы палітычную сітуацыю, перанесці ягонае правядзенне з Масквы.
Расейцы абралі Менск і атрымалі ў гэтым падтрымку Беларускай федэрацыі футбола, паведамляе «Прэсбол».
Матч зборных Расеі і Грузіі пройдзе 5 верасня, пачатак у 16 гадзін. Як паведамілі «Еўрарадыё» на стадыёне "Трактар", уваход на матч будзе вольны. Цяпер рыхтуюцца афішы расейска-грузінскага спаборніцтва.