26 снежня 2024, Чацвер, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцаў і іх сем'і правяраюць на дачыннене да выбуху ў Менску

8 верасня на мабільныя тэлефоны берасцейскіх праваабаронцаў Рамана Кісляка, Уладзіміра Вялічкіна, а таксама ягонага сына Міхася Ілліна прыйшлі тэлефонныя званкі.

Тыя, хто тэлефанаваў, рэкамендаваліся супрацоўнікамі райаддзелаў Берасця і задавалі прыблізна аднолькавае пытанне: "Дзе вы былі 3-4 ліпеня, і хто гэта можа пацвердзіць?"

Нагадаем, што ў гэты ж дзень такі ж самы званок прыйшоў і моладзеваму актывісту з АГП Юрыю Панасюку, пасля чаго на яго быў здзейснены напад невядомымі людзьмі ў цывільным з ужываннем сілы і пагрозаў, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Паводле некаторых звестак, на днях берасцейскія супрацоўнікі спецслужбаў атрымалі спіс асобаў, якіх трэба апытаць на тэму выбуху 3-4 ліпеня ў Менску.

Уладзімір Вялічкін лічыць, што падзеі, якія зараз адбываюцца, не выпадковыя і маюць на мэце стварэнне атмасферы напружанасці і страху ў грамадстве, што, на думку арганізатараў "апытанняў", павінна знізіць актыўнасць дзейнасці апазіцыі напярэдадні парламенцкіх выбараў.

Што датычыць сітуацыі, якая адбылася з Ю. Панасюком, дык У. Вялічкін лічыць, што самае жахлівае, што тыя пытанні аб менскіх выбухах і пагрозы, якія прагучалі ад невядомых у цывільным, сведчаць аб тым, што бандыцкі напад усё жа здзейснены людзьмі, якія маюць дачыненне да сілавых структураў беларускай дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках