Байкот у Менску, Берасці і Смалявічах
- 12.09.2008, 13:32
Актывісты моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» заклікаюць беларусаў байкатаваць “парламенцкія выбары”.
Так, 11 верасня, актывістамі “Маладого Фронту” былі праведзеныя адразу тры акцыі ў трох розных гарадах Беларусі.
Першая акцыя адбылася каля факультэта журналістыкі БДУ у Менску, дзе на адной з будаўнічых загародак, размешчанай насупраць уваходу ў навучальны корпус, з'явілася расцяжка “БАЙКОТ!”.
Другая расцяжка з заклікам да байкатавання «парламенцкіх выбараў» была вывешаная на чыгуначным вакзале ў Смалявічах, дзе яна правісела больш за тры гадзіны і прыцягнула ўвагу сотняў людзей, якія штодня едуць на працу і навучанне ў Менск.
Яшчэ адна расцяжка з'явілася ў цэнтры Берасця.






