29 снежня 2024, Нядзеля, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ перасьледуе Саюз палякаў Беларусі: іх газэты названыя «экстрэмісцкімі»

8

Журналіст Анджэй Пісальнік атрымаў 12 верасьня ўвечары позву ў Кастрычніцкі суд Горадні на 18 верасьня.

Да позвы прыкладзена заява кіраўніка гарадзенскага абласнога КДБ. Суд просяць устанавіць факт таго, што нумар газэты “Głos znad Niemna na uchodźstwie”, якую выдае Саюз палякаў Беларусі, меў экстрэмісцкі зьмест, паведамляе “Радыё Свабода”.

Газэту сканфіскавалі ў Анджэя Пісальніка на пачатку 2006 году мытнікі, калі ён вяртаўся дадому з Польшчы. Журналіст мяркуе, што, калі суд прыме такое рашэньне, супраць яго могуць завесьці справу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках