28 снежня 2024, Субота, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рассакрэціла дакуманты аб галадаморы ва Украіне і Беларусі (Фота)

1

Расея рассакрэціла частку афіцыйных дакумантаў, якія датычаць голаду ў СССР 1930-1934 гадах, у тым ліку ва Ўкраіне, Беларусі, Казахстане, Ніжнім Паволжы і Ўрале.

З апублікаваных дакумантаў вынікае, што, пачынаючы з траўня 1930 году вышэйшае партыйнае кіраўніцтва Саюзу атрымлівала з розных рэспублікаў інфармацыю аб харчовых цяжкасцях, дэфіцыце збожжа і хлеба. Разам з тым, прыводзіцца інфармацыя аб бяздзейнасці тагачасных украінскіх уладаў, паведамляе УНІАН.

Сярод дакумантаў ёсць і дакладная запіска сакратара ЦК КП(б) Беларусі Мікалая Гікалы аб сітуацыі з хлебам. У ёй гаворыцца аб тым, што пачынаючы з ліпеня 1931-га году ў Беларусі было напружанае становішча з забеспячэннем хлебам.

У МЗС Расеі адзначаюць, што апублікаваныя алічбаваныя копіі арыгінальных дакумантаў — частка велізарнага дакументальнага масіва, які адлюстроўвае вялікую бяду народаў СССР - голад, звязаны з калектывізацыяй і індустрыялізацыяй. Ва ўступе таксама гаворыцца, што "аўтары прыведзенай падборкі дакумантаў імкнуліся паказаць у развіцці трагічную з'яву голаду ў СССР, таму дакуманты ў ёй размешчаныя ў строга храналагічнай паслядоўнасці".

Азнаёміцца з усімі рассакрэчанымі дакумантамі можна ЗДЕСЬ

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках