За год «шкварка» у Беларусі падаражэла больш, чым «чарка»
1- 16.09.2008, 12:59
Міністэрства статыстыкі і аналізу размясціла на сваім сайце афіцыйныя дадзеныя аб тым, як даражэлі прадукты.
Як паведамляе “КП у Беларусі”, са жніўня 2007 па жнівень 2008 падаражэлі:
алей - на 70,8%
масла сметанковае - на 34,6%
крупы і бабовыя - на 33,7%
малако і малочныя прадукты - на 31%
бульба - на 26,7%
cыр - на 25,5%
макароны - на 25,4%
мяса і мясапрадукты - на 17%
хлеб - на 15,1%
яйкі - на 13,2%
алкаголь - на 11,3%
Камуналка таксама сур'ёзна падрасла - аж на 38% (электраэнергія - на 30%, а газ на 90%).
Пры гэтым Мінстат вылічыў, што афіцыйна інфляцыя са жніўня па жнівень склала ўсяго толькі 16,2%.
Адзначым, што гэта толькі афіцыйныя дадзеныя. Паводле дадзеных незалежных экспертаў, інфляцыя ў Беларусі – у два разы большая.